wd wp Пошук:

Бой за Апбак

Бой за Апбак — бітва паміж паўднёвав’етнамскай арміяй і сіламі НФВПВ, якая адбылася ў 1963 годзе. Найбольш вядомы эпізод ранняга этапу грамадзянскай вайны ў В’етнаме.

Перадумова

Вёска Апбак (в’етн.: Ấp Bắc) знаходзілася ў дэльце Меконга на паўднёвы-захад ад Сайгона. У снежні 1962 года камандаванню арміі Рэспублікі В’етнам стала вядома, што каля Апбак у вёсцы Аптантхой знаходзіцца радыёперадавальнік НФВПВ. Было прынята рашэнне правесці рэйд у гэтым раёне сіламі паўднёвав’етнамскай 7-й пяхотнай дывізіі.

Згодна з планам, вёска Апбак павінна была быць акружаная з трох бакоў: тры пяхотныя роты 11-га палка 7-й дывізіі павінны былі наступаць з поўначы; два батальёны тэрытарыяльных сіл — з поўдня; 4-я механізаваная рота (13 бронетранспарцёраў M113) пры падтрымцы роты пяхоты і артылерыі-з паўднёвага захаду[3]. Раён на ўсход ад вёскі наўмысна быў пакінуты непрыхаваным, каб прымусіць партызан адступаць у гэтым кірунку, дзе на адкрытай мясцовасці яны б панеслі вялікія страты ад паўднёвав’етнамскай авіяцыі. Аднак сілы НФВПВ у вёсцы былі недаацэненыя (лічылася, што там знаходзілася рота, у рэчаіснасці ж — батальён).

Бітва

Аперацыя пачалася раніцай 2 студзеня 1963 года. Верталётны дэсант, які высаджваўся на поўнач ад Апбака, трапіў пад моцны агонь праціўніка, і 5 верталётаў з 15 было страчана[4]. Партызанам удалося спыніць прасоўванне варожых сіл на поўдзень ад вёскі і адлюстраваць атаку бронетранспарцёраў M113 з заходняга напрамку. Нерашучасць паўднёвав’етнамскіх камандзіраў, выкліканая панічнай бояззю страт, а таксама іх нізкімі каманднымі якасцмі, усё гэта ў комплексе стала вырашальным фактарам у правале наступлення на вёску. Да канца дня сілы НФВПВ паспяхова адышлі з Апбак.

Страты паўднёвав’етнамскай арміі склалі 80 вайскоўцаў забітымі і каля 100 параненымі; страты ЗША — 3 ваеннаслужачых забітымі (пілоты верталётаў і ваенны саветнік) і 8 параненымі; партызаны страцілі 18 чалавек забітымі і 39 параненымі[1].

Нягледзячы на значную перавагу арміі Рэспублікі В’етнам у жывой сіле і тэхніцы, бой быў прайграны. Бітва пры Апбак стала важнай падзеяй ранняга этапу В’етнамскай вайны. Гэта быў першы выпадак, калі сілы НФВПВ паспяхова супрацьстаялі урадавай арміі ў адкрытым баі.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Truong, Truong V. “350+viet+cong”&hl=en Vietnam War: The New Legion, Volume 1. Victoria BC: Trafford. 2010. p.419
  2. Truong, Truong V. Vietnam War: The New Legion, Volume 1. Victoria BC: Trafford. 2010. p.350
  3. Moyar, Mark. Triumph Forsaken: The Vietnam War 1954—1965. New York: Cambridge University Press, 2006. p.187
  4. Elliot, David W.P. The Vietnamese War: Revolution and Social Change in the Mekong Delta 1930—1975. New York: M.E. Sharp Inc. 2007. p.183

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Бітвы ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бітвы В’етнама
Катэгорыя·Студзень 1963 года
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Падзеі 2 студзеня
Катэгорыя·Бітвы і аперацыі В’етнамскай вайны
Катэгорыя·Канфлікты 1963 года