Бойкіўскі раён[1] (укр.: Бо́йківський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Данецкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Бойкіўскэ[1] (укр.: Бойківське).
Утвораны 7 сакавіка 1923 года. Насельніцтва раёна на 1 красавіка 2017 года складае 14163 чалавек, плошча — 812,9 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 8 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу і 41 сяло.