Бо́гінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Відзаўскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Богіна.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Відзаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Далёкаўскага сельсавета[1].