wd wp Пошук:

Богдан Лобанц

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Богдан Лобанц (рум.: Bogdan Lobonţ; нар. 18 студзеня 1978, Хунедаара, Румынія) — былы румынскі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Румыніі (1998—2018).

Клубная кар’ера

Богдан Лобанц пачаў кар’еру ў сваім родным горадзе Хунедаара, выступаючы за «Карвінул». У 1997 годзе Лобанц перайшоў у «Рапід» з Бухарэста, у якім выдатна выступаў. Перайшоў у 2000 годзе ў «Аякс, але неспрактыкаванасць, а пазней і траўма не дазволілі Богдану стаць іграком асноўнага складу, і на адзін сезон ён быў аддадзены ў арэнду бухарэсцкаму «Дынама». Вярнуўшыся ў «Аякс», Лабонц перыядычна абараняў браму клуба, добра зарэкамендаваў сябе ў матчах чэмпіянату Нідэрландаў і Лізе чэмпіёнаў.

У студзені 2006 Лобанц быў прададзены клубу італьянскай Серыі A «Фіярэнціна», які шукаў замену брамніку Себасцьену Фрэ, які атрымаў траўму. Хоць Лобанц выдатна гуляў за «Фіярэнціну», па вяртанні Фрэ Богдан стаў запасным іграком.

Страціўшы месца ў нацыянальнай зборнай Румыніі, Лабонц вырашыў пакінуць клуб і ў 2006 годзе вярнуўся на радзіму гуляць за «Дынама» Бухарэст, у якім да таго выступаў у арэндзе. Шмат у чым дзякуючы Лабонцу «Дынама» выйграла чэмпіянат Румыніі і прайшло кваліфікацыю Лігі чэмпіёнаў. З 2009 года Богдан выступаў за «Рому» ў якасці запаснога брамніка, з 2013 года не з’яўляўся на полі ў афіцыйных матчах. У чэрвені 2018 года завяршыў кар’еру[4]

Міжнародная кар’ера

Лобанц быў трывалым іграком зборнай Румыніі, адгуляўшы больш за 70 матчаў, яго дэбют адбыўся ў 1998 годзе. На чэмпіянаце Еўропы 2008 Богдан быў асноўным брамнікам зборнай. З 2013 года перастаў выступаць за зборную, аднак 5 чэрвеня 2018 года згуляў у сваім развітальным матчы супраць Фінляндыі (2:0).

Дасягненні

Клубныя

«Рапід»:

«Дынама»:

«Аякс»:

Зноскі

  1. Bogdan Lobont // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. BOGDAN IONUT LOBONT // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Bogdan Lobont // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Вратарь «Ромы» Лобонц завершил карьеру. В последний раз он выходил на поле 5 лет назад. by.tribuna.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 студзеня
Катэгорыя·Футбалісты Румыніі
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Бухарэст
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі ФК Рома
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Фіярэнціна
Катэгорыя·Ігракі ФК Рапід Бухарэст
Катэгорыя·Нарадзіліся ў жудзецы Хунедаара
Катэгорыя·Ігракі ФК Аякс Амстэрдам
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі зборнай Румыніі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Карвінул Хунедаара