.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Богдан Лобанц (рум.: Bogdan Lobonţ; нар. 18 студзеня 1978, Хунедаара, Румынія) — былы румынскі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Румыніі (1998—2018).
Богдан Лобанц пачаў кар’еру ў сваім родным горадзе Хунедаара, выступаючы за «Карвінул». У 1997 годзе Лобанц перайшоў у «Рапід» з Бухарэста, у якім выдатна выступаў. Перайшоў у 2000 годзе ў «Аякс, але неспрактыкаванасць, а пазней і траўма не дазволілі Богдану стаць іграком асноўнага складу, і на адзін сезон ён быў аддадзены ў арэнду бухарэсцкаму «Дынама». Вярнуўшыся ў «Аякс», Лабонц перыядычна абараняў браму клуба, добра зарэкамендаваў сябе ў матчах чэмпіянату Нідэрландаў і Лізе чэмпіёнаў.
У студзені 2006 Лобанц быў прададзены клубу італьянскай Серыі A «Фіярэнціна», які шукаў замену брамніку Себасцьену Фрэ, які атрымаў траўму. Хоць Лобанц выдатна гуляў за «Фіярэнціну», па вяртанні Фрэ Богдан стаў запасным іграком.
Страціўшы месца ў нацыянальнай зборнай Румыніі, Лабонц вырашыў пакінуць клуб і ў 2006 годзе вярнуўся на радзіму гуляць за «Дынама» Бухарэст, у якім да таго выступаў у арэндзе. Шмат у чым дзякуючы Лабонцу «Дынама» выйграла чэмпіянат Румыніі і прайшло кваліфікацыю Лігі чэмпіёнаў. З 2009 года Богдан выступаў за «Рому» ў якасці запаснога брамніка, з 2013 года не з’яўляўся на полі ў афіцыйных матчах. У чэрвені 2018 года завяршыў кар’еру[4]
Лобанц быў трывалым іграком зборнай Румыніі, адгуляўшы больш за 70 матчаў, яго дэбют адбыўся ў 1998 годзе. На чэмпіянаце Еўропы 2008 Богдан быў асноўным брамнікам зборнай. З 2013 года перастаў выступаць за зборную, аднак 5 чэрвеня 2018 года згуляў у сваім развітальным матчы супраць Фінляндыі (2:0).
«Рапід»:
«Дынама»:
«Аякс»:
Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
Статыстыка на сайце FIFA (англ.)