Бо́блава[1] (трансліт.: Boblava, руск.: Боблово) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Роскага сельсавета.
Вядома з 1569 г. у складзе маёнтка Рось. У 1796 г. належала Яну Патоцкаму, існаваў фальварак Боблава. У 1836 г. прыватная вёска, 23 двары, 176 жыхароў. У 1940—1954 гадах цэнтр Боблаўскага сельсавета, у 1954—1961 гадах у складзе Дзятлавіцкага сельсавета, з 2 снежня 1961 года ў складзе Воўпаўскага сельсавета[2].
На 01.01.2004 г. 38 двароў, 74 жыхары.