wd wp Пошук:

Блужскі сельсавет

Адміністрацыйны будынак сельсавета

Блу́жскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска[1]) Блужа.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Талькаўскага сельсавета (17 населеных пунктаў: Арэшкавічы, Блужскі Бор, Весялова, Вялікае Поле, Дзям’янаўка, Калінаўка, Каляюгі, Ленінск, Лявонаўка, Малінаўка, Насыцк, Рудня, Слабодка, Талька, Церабуты, Чароты і Яноўка)[2]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Суцінскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Залог Пяцілеткі, Каменка, Красны Пасёлак, Мацеевічы, Суцін і Шэлехава)[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 722 чалавекі[4], з іх 88,5 % — беларусы, 8,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5].

Населеныя пункты

Зноскі

  1. Решение Пуховичского районного Совета депутатов от 29 января 2010 г. № 206 О преобразовании деревни Блужа Блужского сельсовета в агрогородок Архівавана 28 кастрычніка 2020.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Блужскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат