Бласт-біт — прыём ігры у барабаншчыкаў, характэрны у першую чаргу для блэк-метала, дэт-метала, грайндкора, трэш-метала, дэткора і падобных ім кірункам музыкі у меншай ступені.
Бласт-біт гучыць як «сцяна гуку». У нармальным тэмпе, бласт-біт выконваецца пры хуткасці 180 удараў/хвіліну, паскараючыся ў кульмінацыйных момантах да 250-280 удараў/хвіліну, але можа і нашмат хутчэй - залежыць ад тэхнічнага ўзроўню музыкаў і кірунку музыкі.
У розных стылях ён выкарыстоўваецца з рознай частатой: напрыклад, у дэз-метал е і асабліва ў блэк-метал е часта на працягу ўсёй кампазіцыі, у іншых жанрах, напрыклад, у меладычным дэз-метале - толькі ў кульмінацыйных момантах.
Бласт-біт быў запазычаны з джазавай музыкі. Упершыню ў экстрэмальных кірунках музыкі яго выкарыстоўвалі DRI [1], SOD і Napalm Death [2]. Першымі выкарыстоўвалі яго SOD у кампазіцыі «Milk» [3], Napalm Death выкарыстоўвалі яго як падмурак большасці сваіх песень. Бласт-біт стаў асновай такога музычнага кірунку як грайндкор, затым яго сталі ўжываць і ў астатніх жанрах.
Для паляпшэння артыкула пажадана:
|