wd wp Пошук:

Блакітны трамвай

Блакітны трамвай (катал.: Tramvia Blau) — трамвайная лінія ў Барселоне.

Лінія Блакітнага трамвая звязвае 7-ю лінію Барселонскага метрапалітэна з фунікулёрам Тыбідаба, з’яўляючыся часткай турыстычнага маршруту з цэнтра горада на яго вышэйшую кропку. Даўжыня лініі складае 1276 м, а перапад вышынь - 93 м.

Лінія пабудавана ў 1901 годзе, у 1922 і 1958 гадах маршрут нязначна мяняўся. У адрозненне ад дзвюх іншых трамвайных сістэм: Trambaix і Trambesòs, Блакітны трамвай выкарыстоўваецца ў асноўным для перавозкі турыстаў, на лініі выкарыстоўваюцца трамваі старога тыпу. Шырыня каляіны - 1 435 мм.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Транспарт Барселоны
Катэгорыя·З’явіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Трамвайныя сістэмы Іспаніі