wd wp Пошук:

Благавешчанскі мост

Благавешчанскі мост (руск.: Благове́щенский мост; з 1855 па 1918 гады — Мікалаеўскі мост, з 1918 па 2007 гады — мост Лейтэнанта Шміта) — развадны мост цераз Няву ў Санкт-Пецярбургу. Злучае паміж сабой Васільеўскі і 2-і Адміралцейскі востраў. Першы сталы мост цераз Няву. На сённяшні дзень гэта адзіны мост на Няве, падмурак якога выкананы з драўляных паляў. У 1990 годзе агароджа, ліхтары і павільёны моста ўключаны ў спіс аб’ектаў культурнай спадчыны Расіі рэгіянальнага значэння, знаходзяцца пад аховай дзяржавы.

Першы арачны мост пабудаваны ў 1843—1850 гадах па праекце С. В. Кербедза. У 1936—1939 гадах па праекце інжынера Р. П. Перэдэрыя мост перабудаваны ў бэлечны, развадны пралёт быў размешчаны над сярэдзінай рэчышча ракі. У 2005—2007 гадах праведзена рэканструкцыя, у ходзе якой масту вярнулі гістарычнае аблічча.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Масты цераз Няву
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·Стальныя масты
Катэгорыя·Аб’екты культурнай спадчыны Расіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Развадныя масты Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·З’явіліся ў 1850 годзе