wd wp Пошук:

Беюк нагара

Гучанне нагары

Беюк нагара (вясельная нагара) (азерб.: Böyük nağara) — азербайджанскі народны ўдарны музычны інструмент. Адзін з самых распаўсюджаных ударных інструментаў у народнай музыцы Азербайджана. Самы буйны з усіх відаў нагар.

Этымалогія

У перакладзе «нагара» азначае «паляпванне», а «беюк» — «вялікі».

Апісанне

Кёс нагара буйной канструкцыі ў цяперашні час забытая, але ў некалькі паменшанай форме выкарыстоўваецца ў ансамблі зурначы(руск.) бел.. Беюк нагара часта выкарыстоўваецца ў спалучэнні з джура нагарай(руск.) бел. Магчымасці яе некалькі абмежаваныя. На гэтай нагары граюць толькі на адкрытым паветры, часта на вяселлях і святах, стукаючы па абодвум яго бакам двума драўлянымі палачкамі. Корпус інструмента цыліндрычнай формы вырабляецца з цвёрдых парод дрэва, з двух бакоў на яго нацягваецца скура. Дыяметр корпуса 400—450 мм, вышыня 500—550 мм.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы без ілюстрацый
Катэгорыя·Музычныя інструменты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Азербайджанскія музычныя інструменты
Катэгорыя·Барабаны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі