wd wp Пошук:

Бетмаль

Бетмаль (фр.: Bethmale) — невараны прэсаваны французскі сыр з каровінага малака.

Гісторыя

Згодна з мясцовай легендай, сыр пачалі вырабляць падчас арабскай заваёвы Пірэнейскага паўвострава.

Вытворчасць

Сыр вырабляюць з каровінага малака. Час паспявання сыру - жнівень і верасень, хоць яго можна вырабляць з красавіка па лістапад. Галоўку сыру штодня чысцяць, дзякуючы чаму на ім утвараецца чырванаватая скарыначка.

Апісанне

Сярэдняя вага галоўкі сыру каля 4,5 кг. Сыр мае крыху кісла-салодкі смак. Лепшае віно для Бетмаля - чырвонае, напрыклад, Fronton, або белае.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сыры паводле алфавіта
Катэгорыя·Французскія сыры
Катэгорыя·Сыры з каровінага малака
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле