Беташар (каз.: беташар, узб.: беточар — літар. раскрыццё твару) — абрад знаёмства нявесты з раднёй мужа[1], адзін з вясельных абрадаў у казахаў і узбекаў[2].
У старажытнасці твар нявесты, якая прыбыла ў дом да свёкра, не паказвалі ні яму, ні свякрусе[3]. На працягу трох дзён яна начавала без мужа ў кампаніі іншых дзяўчат, а раніцай чацвёртага дня яе твар закрывалі вялікім покрывам-шалем і выводзілі да запрошаных на вяселле ва ўрачыстай вясельнай вопратцы. У ходзе абраду нявесту за рукі вядуць нявесткі[4] і маладыя жанчыны з добрай рэпутацыяй[5]. Адзін з канцоў пакрывала прымацоўваецца да домбры або да кія і спявак-імправізатар (жыршы) пачынае выконваць беташар жыры, адначасова знаёмячы нявесту з бацькамі і раднёй мужа. Нявеста вітае кожнага з іх паклонам, а яны ў сваю чаргу абвяшчаюць падарунак, які яны ўручаць маладым. Пасля беташара пачынаецца абрад шәй ішу (распіццё чаю), у ходзе якога бацькі мужа і іншыя госці ўпершыню п’юць чай з рук нявесты.
З-за таго, што бацькі мужа паспяваюць пазнаёміцца з нявестай да абраду, у сучасным Казахстане цырымонія беташар страціла сваё былое значэнне[1].