wd wp Пошук:

Бесарабская губерня

Бесарабская губерня (да 1873 — Бесарабская вобласць) — адміністрацыйная адзінка Расійскай імперыі, якая існавала ў 1812—1917 гадах. Губернскі горад — Кішынёў.

Геаграфія

Тэрыторыя Бесарабскай губерні займала плошчу ў 44 399 км². Бесарабская губерня складала крайнюю паўднёва-заходнюю канцавіну Расійскай імперыі, паміж Прутам на захадзе і Днястром на поўначы і ўсходзе; Дунай (уласна, паўночны, Кілійскі рукаў яго) складаў мяжу на поўдні, Чорнае мора на паўднёвым усходзе, толькі на крайнім паўночным захадзе губерня не мела добра вызначаных натуральных межаў; ад аўстрыйскай вобласці Букавіны яе аддзялялі невялікія рэчкі, якія ўпадаюць у Прут і Днестр, а частка мяжы паміж імі была праведзеная палямі.

Зноскі

  1. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_gub_97.php?reg=3

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Бесарабія
Катэгорыя·Бесарабская губерня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных