wd wp Пошук:

Берталан Секей

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Секей. Берталан Секей (часам памылкова Шэкелі; сапр. імя Барталамей Секей, венг.: Székely Bertalan, 8 мая 1835, Колажвар — 21 жніўня 1910, Мацьяшфёльд, каля Будапешта) — буйны венгерскі мастак-рамантык.

Жыццё і творчасць

Берталан Секей нарадзіўся ў Трансільваніі. З 1851 па 1855 год вывучаў жывапіс у Венскай акадэміі выяўленчых мастацтваў пад кіраўніцтвам Іагана Непамука Гейгера і Карла Раля. У 1855 годзе Секей вяртаецца ў Трансільванію, дзе выкладае маляванне і піша шыльды для крам. У 1858 годзе ён працуе ва ўладаннях графаў Айхельбургаў, у тым жа годзе жэніцца. Узімку 1859 года мастак пераяжджае ў Мюнхен, дзе працягвае сваю адукацыю ў Карла фон Пілаці. Прыблізна з гэтага часу Секей усё больш сваёй увагі надае адлюстраванню на палатне падзей венгерскай гісторыі.

У 1862 годзе Берталан Секей пераязджае ў Пешт. У 1863 годзе яго карціна «Уцёкі імператара Карла VII» перамагае на мастацкім конкурсе, і на атрыманую грашовую прэмію мастак здзяйсняе паездку ў Францыю (Парыж) і Галандыю, з якой у 1864 годзе вяртаецца на радзіму.

Акрамя славы стваральніка палотнаў на гістарычную тэматыку, Б. Секей быў вядомы як цудоўны партрэтыст. Свае лепшыя творы мастак стварае ў 1870-я гады. У 1880-х гадах ён таксама займаецца насценным жывапісам (Венгерскі дзяржаўны оперны тэатр, Кафедральны сабор у Пешце, ратуша ў Кечкемеце і інш.). З 1902 года ён — дырэктар мастацкай школы.

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119479044 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Bertalan Székely von Adamos // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119479044 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119479044 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 25 кастрычніка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў Аўстра-Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Львове
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клуж-Напоцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1910 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1835 годзе
Катэгорыя·Мастакі-баталісты Венгрыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 мая
Катэгорыя·Выкладчыкі Венгерскага ўніверсітэта выяўленчых мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Венгрыі
Катэгорыя·Памерлі 21 жніўня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы