wd wp Пошук:

Берні Сандэрс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сандэрс.

Бернард (Берні) Сандэрс (англ.: Bernard «Bernie» Sanders; нар. 8 верасня 1941, Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі незалежны палітык і грамадскі дзеяч левага толку, сенатар ад штата Вермонт з 2007 года. Рэкардсмен па працягласці знаходжання ў Кангрэсе ЗША з усіх незалежных дэпутатаў. З 2013 да 2015 года — старшыня камітэта Сената ЗША па справах ветэранаў, з 2021 г. — старшыня бюджэтнага камітэта. У 1981—1989 гадах быў мэрам найбуйнейшага горада Вермонта, Берлінгтана, у 1991—2007 гадах — членам Палаты прадстаўнікоў ЗША. Пры фармаванні камітэтаў у Сенаце прымыкае да Дэмакратычнай партыі, уваходзіць у Форум прагрэсіўных кангрэсменаў (англ.: Congressional Progressive Caucus).

Вызначае сябе як дэмакратычнага сацыяліста (адзіны з сенатараў ЗША) і прадстаўніка амерыканскага прагрэсівізму «Новага курсу». Прыхільнік скандынаўскай мадэлі сацыял-дэмакратыі. Пазіцыянуе сябе ў якасці абаронцы інтарэсаў працоўнага і сярэдняга класа. Выступае супраць уплыву карпарацый і Уол-стрыт, сацыяльнай несправядлівасці, маёмаснай няроўнасці і разрыву паміж багатымі і беднымі, паліцэйскага гвалту. Супернік сексізму, гамафобіі, расавай дыскрымінацыі.

Зноскі

  1. 1 2 3 SANDERS, Bernard (1941 - )Кангрэс Злучаных Штатаў Амерыкі. Праверана 18 лютага 2016.
  2. Bernie Sanders // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Fineman H. Bernie Sanders Thinks Hillary Is Eric CantorHuffPost, 2014. Праверана 13 студзеня 2017.
  4. Bernie Sanders’s ‘100% Brooklyn’ Roots Are as Unshakable as His Accent / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, 2015. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 18 лютага 2016.
  5. Sanders, Bernard (1941 – )
  6. Bernie Sanders’ ancestral town in Poland kvells over his Iowa performanceJewish Telegraphic Agency, 2016. Праверана 24 лютага 2021.
  7. http://www.thecrimson.com/article/1989/11/14/ex-mayor-urges-political-change-pa-former/
  8. 1 2 http://www.politico.com/magazine/story/2015/08/bernie-sanders-2016-democrats-121181
  9. http://www.uticaod.com/article/20150703/NEWS/150709837
  10. Biographical Directory of the United States Congress
  11. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  12. https://www.senate.gov/senators/
  13. https://progressives.house.gov/caucus-members
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брукліне
Катэгорыя·Выпускнікі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных