wd wp Пошук:

Бернскі Фізіялог

Бернскі «Фізіялог» (лац.: Physiologus Bongarsianus) — ілюмінаваны рукапіс лацінскага перакладу «Фізіялога» Каралінгскай эпохі, створаны, верагодна, у Рэймсе. Доўгі час знаходзіўся ў абацтве Св. Пятра ў Атвільеры, у 1632 годзе быў падораны гарадской бібліятэцы Берна, дзе з тых часоў і захоўваецца (каталожнае абазначэнне Codex Bongarsianus 318).

Рукапіс быў створаны, меркавана паміж 825—850 гадамі, у калафоне на аркушы 130 адваротным, пісец называе сябе Гекпертам (Haecpertus). У цяперашнім выглядзе ўключае 131 пергаментны аркуш фармату 255 × 180 мм. Рукапіс перапісаны каралінгскім мінускулам, для загалоўкаў выкарыстаны ўнцыял. У 1946 годзе манускрыпт быў адрэстаўраваны. Уключае таксама 25 абрамленых мініяцюр і яшчэ 10 — у тэксце. Магчыма, яны скапіраваны з антычнага прататыпа V стагоддзя.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Рукапісы IX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ілюмінаваныя рукапісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Каралінгскія ілюмінаваныя рукапісы
Катэгорыя·Бестыярыі
Катэгорыя·Ілюмінаваныя рукапісы IX стагоддзя