wd wp Пошук:

Бернд Каненберг

Бернд Герхард Каненберг (ням.: Bernd Gerhard Kannenberg; 20 жніўня 1942, Кёнігсберг, Вольная дзяржава Прусія — 13 студзеня 2021, Мюнстэр, Паўночны Рэйн-Вестфалія) — нямецкі лёгкаатлет (спартыўная хада), чэмпіён Алімпійскіх гульняў, удзельнік двух Алімпіяд.

Спартыўная кар’ера

Бернд Каненберг да 27 гадоў захапляўся лёгкай атлетыкай на аматарскім узроўні і толькі пасля 1969 года пачаў займацца гэтым відам спорту прафесійна. Праз тры гады ў маі 1972 года ён палепшыў сусветны рэкорд у хадзе на 50 км больш чым на восем хвілін.

У складзе алімпійскай зборнай ФРГ выйграў золата ў спартыўнай хадзе 50 км на Алімпійскіх гульнях 1972 годзе ў Мюнхене з новым алімпійскім рэкордам 3:56:11,6. З’яўляючыся вайскоўцам, за гэтую перамогу ён атрымаў званне старшага сяржанта, таксама быў ганараваны срэбнай лаўровай лісцінкай. Служыў у спартыўнай школе бундэсвера ў Варэндорфе.

Праз два гады ён дамогся яшчэ аднаго вялікага поспеху, фінішаваўшы другім у хадзе на 20 км на чэмпіянаце Еўропы ў Рыме з вынікам 1:29:38,2.

З’яўляецца залатым (1973), срэбным (1975) і бронзавым (1970) прызёрам Кубка свету па спартыўнай хадзе.

Каненберг тройчы за сваю кар’еру станавіўся чэмпіёнам Германіі ў хадзе на 50 км (1972, 1973, 1975) і хадзе на 20 км (1972, 1974, 1975). Ён выйграваў і чэмпіянаты Германіі ў камандных спаборніцтвах: двойчы на ​​дыстанцыі 20 км (1972, 1975) і тройчы на ​​дыстанцыі 50 км (1971, 1972, 1975).

Прымаў удзел у Алімпійскіх гульнях 1976 года ў Манрэалі ў хадзе на 20 км, аднак да фінішу не дайшоў з-за моцнага болю. Да канца спартыўнай кар’еры, якая доўжылася да 1978 года, моцна падарваў здароўе пахвіннай кілай.

У 1974 годзе ён быў ганараваны Мемарыяльнай прэміяй Рудольфа Харбіга.

Пасля завяршэння кар’еры спартсмена доўгі час працаваў трэнерам нацыянальнай зборнай Германіі па спартыўнай хадзе.

Зноскі

  1. Olympiasieger Bernd Kannenberg verstorben
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Германіі
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Спартыўныя хадакі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года
Катэгорыя·Трэнеры Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кёнігсбергу
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнстэры
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 13 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 жніўня