wd wp Пошук:

Берлінскі міжнародны псіхааналітычны ўніверсітэт

Берлінскі міжнародны псіхааналітычны ўніверсітэт (ням.: International Psychoanalytic University Berlin) — нямецкая прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Берліне.

Агульная характарыстыка

Берлінскі міжнародны псіхааналітычны ўніверсітэт быў акрэдытаваны 27 лістапада 2014 года. Ён адпавядае навуковым стандартам ВНУ. Але з-за абмежаванага кола прадметаў і дысцыплін ён не адпавядае стандартам, якія прад’яўляюцца да класічнага ўніверсітэта. Паспяховая рэакрэдытацыя таксама адбылася ў красавіку 2020 года.

Універсітэт быў афіцыйна зарэгістраваны гарадскім саветам Берліна як незалежны (прыватны) універсітэт. Гэта азначае, што ступені, атрыманыя на ўсіх курсах гэтай ВНУ, юрыдычна эквівалентныя тым, што атрымліваюцца ў любым іншым нямецкім універсітэце. Навучальныя праграмы бакалаўрскіх і магістарскіх праграм па спецыяльнасці «Псіхалогія» забяспечваюць агульнапрызнаныя перадумовы для наступнага атрымання кваліфікацыі псіхатэрапеўта. Ступені бакалаўра і магістра псіхалогіі гэтай установы былі сертыфікаваныя акрэдытацыйным агенцтвам «ACQUIN», якое сертыфікавана Нямецкім саветам па акрэдытацыі.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 28 верасня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2009 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Псіхалагічная адукацыя
Катэгорыя·Універсітэты Берліна