wd wp Пошук:

Бераніка II

Бераніка II

Бераніка (каля 250 да н.э. — ?): сястра і жонка Пталамея III. Дачка Мага Карэйскага і Апамы.

Мела тытул «Сястра і жонка цара», і, як і Пталамей III, атрымлівала боскае ўшаноўванне пры жыцці. Пасля смерці Пталамея III (221 да н.э.) спрабавала захапіць уладу і валадарыць разам з сынам, Пталамеем IV, але той вымусіў яе выйсці з палітычнага жыцця.

Вядомыя выявы Беранікі на манетах, і мармуровая галава, валасы якой некалі былі пакрытыя золатам.[1]

Валасы Веранікі

Аднойчы, калі Пталамей III выправіўся на вайну, Бераніка прысвяціла багам прадзь сваіх валасоў, якія былі славута залацістымі. Але валасы таямніча зніклі з храму. Калімах у адным з вершаў сцвярджаў, што валасы Беранікі трапілі на неба; тое самае цвердзіў і астраном Конан. Захавалася 21 зваротка гэтага падання, а таксама яго пераклад, зроблены Катулам.

У гонар гэтай прадзі валасоў было названае сузор’е Валасы Веранікі.

Зноскі

  1. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)
Папярэднік:
Арсіноя II
Царыца Егіпта
? да н.э.
Пераемнік:
Арсіноя III
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Пталамеі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лівіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 221 годзе да н.э.
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 267 годзе да н.э.
Катэгорыя·Царыцы Старажытнага Егіпта