Бераніка (каля 250 да н.э. — ?): сястра і жонка Пталамея III. Дачка Мага Карэйскага і Апамы.
Мела тытул «Сястра і жонка цара», і, як і Пталамей III, атрымлівала боскае ўшаноўванне пры жыцці. Пасля смерці Пталамея III (221 да н.э.) спрабавала захапіць уладу і валадарыць разам з сынам, Пталамеем IV, але той вымусіў яе выйсці з палітычнага жыцця.
Вядомыя выявы Беранікі на манетах, і мармуровая галава, валасы якой некалі былі пакрытыя золатам.[1]
Аднойчы, калі Пталамей III выправіўся на вайну, Бераніка прысвяціла багам прадзь сваіх валасоў, якія былі славута залацістымі. Але валасы таямніча зніклі з храму. Калімах у адным з вершаў сцвярджаў, што валасы Беранікі трапілі на неба; тое самае цвердзіў і астраном Конан. Захавалася 21 зваротка гэтага падання, а таксама яго пераклад, зроблены Катулам.
У гонар гэтай прадзі валасоў было названае сузор’е Валасы Веранікі.
Папярэднік: Арсіноя II |
Царыца Егіпта ? да н.э. |
Пераемнік: Арсіноя III |