wd wp Пошук:

Бені-Суэйф

Бені-Суэйф (араб.: بني سويف) — адміністрацыйны цэнтр мухафазы Бені-Суэйф у Егіпце.

Бені-Суэйф — важны сельскагаспадарчы цэнтр, насельніцтва 172.032 жыхароў (2006). Са сярэднявечча вядомы вытворчасцю тканін, цяпер дзейнічаюць прадпрыемствы па перапрацоўцы бавоўны і вырабу дываноў. Таксама горад знакаміты алебастрам, які здабываюць у бліжэйшых пагорках. Бені-Суэйф размешчаны прыкладна ў 115 км на поўдзень ад Каіра. Недалёка ад горада размешчаны Піраміда ў Медуме і Фаюмскі аазіс.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гарады Егіпта
Катэгорыя·Населеныя пункты на Ніле