wd wp Пошук:

Піраміда ў Медуме

Піраміда ў Медуме

Піраміда ў Медумеегіпецкая піраміда, знаходзіцца па дарозе ў Фаюм, прыкладна ў 100 км на поўдзень ад Каіра. Па форме нестандартная. Складаецца з 7 прыступак, з якіх сёння бачныя толькі 3. Складзеная з вапняковых блокаў. Частка даследчыкаў мяркуе, што яна была пабудавана для фараона Хуні, апошняга кіраўніка III дынастыі. Яго пераемнік (а магчыма, і сын) Снофру пашырыў і павялічыў піраміду, дадаўшы 8-ю прыступку і зрабіўшы бакі піраміды гладкімі.

Гісторыя вывучэння

Карта пахавальнага комплексу ў Мейдуме (пункцір — рэшткі двух пандусаў)

Аб незвычайных формах піраміды ўпершыню паведамляе Аль-Макрызі ў XV стагоддзі. Піраміда мела прыступкавую форму і таму была названая el-haram el-kaddab (або «няправільная піраміда»). У сваіх нарысах Аль-Макрызі апісвае піраміду, якая складаецца з пяці прыступак, а яшчэ піша, што яна была сур’ёзна пашкоджана эрозіяй і мясцовым насельніцтвам, якое расцягвае каменны мур на свае гаспадарчыя патрэбы (гэта мае месца і цяпер).

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Егіпецкія піраміды