wd wp Пошук:

Бені

Бе́ні[1] (ісп.: Río Beni) — рака ў Паўднёвай Амерыцы, у паўночнай частцы Балівіі.

Даўжыня ракі каля 1500[1] кіламетраў. Плошча вадазбору 266[1] км². Сярэдняя глыбіня ракі каля 9 метраў, найбольшая глыбіня 21,3 метра. Сярэдняя шырыня ракі 400 метраў, найбольшая шырыня 1069 метраў. Сярэдні расход вады 6200[1] м³/с. Выток ракі знаходзіцца ў Цэнтральных Андах[1]. Перасякае плато і горныя хрыбты ў глыбокіх цяснінах. У ніжнім цячэнні працякае па ўскраіне Амазонскай нізіны. Рака Бені на працягу свайго шляху мае складаную гідраграфію, часта змяняе кірунак і мае шмат парогаў. На мяжы з Бразіліяй рака Бені разам з іншымі рэкамі Маморэ і Мадрэ-дэ-Дзьёс ўтварае раку Мадэйра, якая, у сваю чаргу, упадае ў Амазонку. Рака суднаходная ад горада Рурэнабаке да вадаспада Эсперанса на працягу 29[1] км.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 58. — 538 с. — 100 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Балівіі
Катэгорыя·Басейн Амазонкі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96