wd wp Пошук:

Бенуа Жако

Бенуа Жако (фр. Benoît Jacquot, нар. 5 лютага 1947) — французскі кінарэжысёр і сцэнарыст.

Біяграфія

Бенуа Жако нарадзіўся 5 лютага 1947 года ў Парыжы. Кар’еру пачаў у канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў асістэнтам у рэжысёраў Бернара Бардэры, Маргерыт Дзюрас, Марселя Карнэ і Ражэ Вадзіма. Першым самастойным фільмам быў «Забойца-музыкант», зняты паводле твораў Ф. М. Дастаеўскага з Ганнай Карына ў галоўнай ролі.

Сапраўдны поспех прынесла рэжысёру карціна «Крылы галубкі» (1981), у якой згуляла Ізабэль Юпэр.

У 2003 годзе быў пастаноўшчыкам оперы Жуля Маснэ «Вертэр» у Каралеўскім тэатры Ковент-Гардэн.

Фільм Бенуа Жако «Толькі не скандал» удзельнічаў у конкурснай праграме 56-га Венецыянскага кінафестывалю 1999 года. «Бывай, мая каралева», які атрымаў дзесяць намінацый прэміі «Сезар» 2013 года, адкрываў 62-і Берлінскі міжнародны кінафестываль у лютым 2012 года.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #131855824 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Benoît Jacquot // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #131855824 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 снежня 2014.
  4. http://inter.pyramidefilms.com/content/benoit-jacquot
  5. http://www.nytimes.com/2005/04/29/movies/29suit.html
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных