wd wp Пошук:

Бенедэта Кастэлі

Бенедэта Кастэлі (італ.: Benedetto Castelli; 25 красавіка 1577, Брэшыя — 9 красавіка 1644, Рым) — італьянскі фізік і матэматык, сябар і вучань Галілея.

Пры нараджэнні атрымаў імя Антоніа, пасля ўваходжання ў бенедыктынскі ордэн змяніў яго на Бенедэта. Быў абатам у манастыры Мантэкасіна і адначасова прафесарам — спачатку ў Пізе (дзе ён заняў кафедру пасля сыходу адтуль Галілея ў 1613 годзе), пазней у Рыме. Сярод яго студэнтаў у Пізе былі Тарычэлі і Кавальеры. Кастэлі вёў актыўную перапіску з Галілеем, дапамагаў яму ў розных навуковых даследаваннях.

Асноўныя працы Кастэлі адносяцца да гідраўлікі і гідраметрыі. З сачыненняў Кастэлі найбольш вядома «Вымярэнне бягучай вады» (італ.: Della misura dell’acque correnti, 1628), у якім ён упершыню выклаў асновы гідраметрыі. Працягнуў даследаванні Галілея ў вобласці гідрастатыкі.

Зноскі

  1. 1 2 3 Ferrari A. D. CASTELLI, Benedetto // Dizionario Biografico degli Italiani — 1978. — Vol. 21. Праверана 10 ліпеня 2021.
  2. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 10 ліпеня 2021.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 ліпеня 2021.
  4. Catholic Encyclopedia — 1995. Праверана 10 ліпеня 2021.
  5. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  6. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 12 лютага 2019.
  7. Матэматычная генеалогія — 1997.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэшыі
Катэгорыя·Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 9 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1577 годзе
Катэгорыя·Фізікі Італіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1644 годзе
Катэгорыя·Матэматыкі Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Пізанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1643 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 красавіка
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Пізанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме