wd wp Пошук:

Бенедыкт Хёведэс

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Бенеды́кт Хёведэс (ням.: Benedikt Höwedes; нар. 29 лютага 1988, Гальтэрн-ам-Зэе, ФРГ) — нямецкі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 2014 года ў складзе нацыянальнай зборнай Германіі.

Кар’ера

У 2001 годзе Хёведэс патрапіў у акадэмію «Шальке 04». У 2003 годзе, з’яўляючыся капітанам каманды «Шальке» да 19-ці гадоў, стаў чэмпіёнам краіны ў гэтым узросце. У студзені 2007 года падпісаў прафесійны кантракт з клубам да 2010 года. 3 кастрычніка 2007 года дэбютаваў у складзе «Шальке» у выязным матчы супраць «Русенбарга» з Тронхейма ў Лізе чэмпіёнаў. А праз тры дні матчам з «Карлсруэ» Бенедыкт дэбютаваў і ў Бундэслізе.

19 кастрычніка 2008 года ў восьмым туры чэмпіянату, у матчы супраць «Гамбурга» Бенедыкт забіў свой першы гол у Бундэслізе і наогул за «Шальке». У снежні 2008 года ігрок падоўжыў кантракт з гельзенкірхенцамі да 2014 года. У 2011 годзе стаў капітанам клуба. 9 сакавіка 2013 года Хёведэс падоўжыў кантракт з клубам да 2017 года[4].

У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду італьянскаму «Ювентусу»[5], аднак з-з траўмы амаль не гуляў. У ліпені 2018 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт[6]. У чэрвені 2020 года разарваў пагадненне з расійскім клубам[7], а ў ліпені абвясціў аб завяршэнні кар’еры[8].

Нацыянальная зборная

29 мая 2011 года ў матчы зборных Германіі і Уругвая дэбютаваў за нямецкую зборную, адыграўшы на поле 24 хвіліны. Пасля ўдзелу ў трох матчах кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2014 года Хёведэс быў абраны ў спіс 23 ігракоў на фінальны турнір[9]. У першым матчы групавога раўнду Бенедыкт выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць зборнай Партугаліі. Пазней ён стаў перамоцам турніру разам са сваёй камандай. Хёведэс стаў адным з трох нямецкіх ігракоў, якія адгулялі кожную хвіліну ўсіх сямі матчаў чэмпіянату разам з брамнікам Мануэлем Ноерам і капітанам абаронцам Філіпам Ламам.

Дасягненні

«Шальке 04»:

«Ювентус»:

«Лакаматыў»:

Германія:

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #1052565077 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Benedikt Höwedes // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #1052565077 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Benedikt Höwedes verlängert seinen Vertrag bis zum 30 Juni 2017 Архівавана 12 сакавіка 2013.. Schalke04.de
  5. Хеведес перешел из «Шальке» в «Ювентус». by.tribuna.com
  6. «Локомотив» подтвердил переход Хеведеса. by.tribuna.com
  7. Хеведес расторг контракт с “Локомотивом” из-за ситуации с коронавирусом в России. football.by
  8. Хеведес объявил о завершении карьеры: «Футбол потерял значение для меня». by.tribuna.com
  9. Germany World Cup 2014 squad. The Telegraph.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 лютага
Катэгорыя·Ігракі зборнай Германіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Ювентус
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Фрыца Вальтэра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Масква
Катэгорыя·Ігракі ФК Шальке 04 II
Катэгорыя·Футбалісты Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Шальке 04