wd wp Пошук:

Бенедыкта Эбесдотэр

Бенедыкта Эбесдотэр Хвідэ (шведск.: Benedikta Ebbesdotter Hvide каля 1165 — каля 1199) — каралева-кансорт Швецыі, першая жонка караля Сверкера Карлсана. У Швецыі вядомая як Каралева Бенгта.

Біяграфія

Звесткі пра Бенедыкту заснаваныя на радаводзе сям’і Хвідэ, складзены ў абацтве Саро ў XIV стагоддзі. Паводле гэтай крыніцы, Бенедыкта нарадзілася ў Кнадрупе ў Даніі паміж 1165 і 1170 гадамі. Яна была дачкой шляхетнага чалавека, Эбе Сунесана з Хвідэ. Маленькі шведскі прынц Сверкер Карлсан быў прывезены ў Данію ў 1167 годзе пасля забойства бацькі, і, відавочна, быў выхаваны магутнымі сваякамі па матчынай лініі[4]. Хутчэй за ўсё, там ён і сустрэў сваю будучую нявесту, сваячку сваёй маці, і ажаніўся з ёй, калі падрос. Гэта магло адбыцца ў сярэдзіне 1180-х гадоў.

Дзеці:

У 1195 або 1196 годзе Сверкер стаў каралём Швецыі, а Бенедыкта — каралевай. У тым жа годзе яе сваяк, святар Андрэас Сунесан, вярнуўся ў Данію з Францыі і стаў вядучым палітычным дзеячам у арцыбіскупстве пры Абсалоне, які таксама быў сваяком Бенедыкты. Верагодна, Каралева Бенедыкта падзяляла строга праклерыкальную пазіцыю свайго мужа і падтрымлівала імкненне царквы і арцыбіскупа Олафа Ламбатунга ва Упсале да ўлады.

Паколькі наступная жонка Сверкера Інгегерд нарадзіла сына ў 1201 годзе, мяркуецца, што каралева Бенедыкта памерла не пазней, чым у 1199 або 1200 годзе. Прычына яе смерці невядомая, але мяркуюць, што яна памерла пры родах[4].

Продкі

Зноскі

  1. Benedikta Ebbentytär // http://www.kansallisbiografia.fi/kb/artikkeli/8067
  2. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. 1 2 Ernst Nygren, «Benedicta», Svenskt biografiskt lexikon, https://sok.riksarkivet.se/sbl/Presentation.aspx?id=18473

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1199 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1165 годзе
Катэгорыя·Жонкі кіраўнікоў XII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных