wd wp Пошук:

Бена Будар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Будар. Бена Будар (в.-луж.: Beno Budar, 19 сакавіка 1946, Віціхенаў, Германія) — лужыцкі пісьменнік, паэт, перакладчык і журналіст. Піша на верхнялужыцкай мове.

Біяграфія

Нарадзіўся 19 сакавіка 1946 года ў горадзе Віціхенаў (Кулаў). Навучаўся ў розных лужыцкіх сярэдніх навучальных установах, у прыватнасці ў Сербскай гімназіі ў Буддзішыне. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі паступіў на факультэт славістыкі Лейпцыгскага універсітэта, які скончыў у 1969 годзе з дыпломам спецыяліста па славянскіх мовах. У 1967-1968 гадах вывучаў русістыку ў Растове-на-Доне. З 1969 года працаваў рэдактарам у выдавецтве «Домавіна». Займаўся грамадскай дзейнасцю; у 1989-90 гадах быў у апазіцыі да Лужыцкага нацыянальнага схода.

З 1990 года па наш час з’яўляецца галоўным рэдактарам верхнялужыцкага дзіцячага часопіса «Płomjo» і з 2004 года — галоўным рэдактарам ніжнялужыцкага дзіцячага часопіса «Płomje». З 1998 года ўзначальвае лужыцкае літаратурнае таварыства «Rosenthaler».

Сачыненні

Займаецца перакладамі са славянскіх моў.

Узнагароды

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #104273526 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #104273526 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саксоніі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лужыцкамоўныя паэты
Катэгорыя·Верхнялужыцкія пісьменнікі
Катэгорыя·Асобы