wd wp Пошук:

Бельмонт

Бельмонт - частка Вільні, якая знаходзіцца на ўсход ад цэнтра горада і Зарэчча на правым беразе ракі Вільні.

У Бельмонце знаходзіцца вядомы парк, па якім пракладзены шасцікіламетровы маршрут для прагулак. Таксама тэрыторыя прыстасаваная для актыўнага адпачынку, у тым ліку з дзецьмі. На тэрыторыі парка маюцца стайні.

Гісторыя

У XVI стагоддзі кароль Жыгімонт I Стары дазволіў пабудаваць млын на рацэ Вільні. Спачатку гэты млын належаў гаспадарам маёнтка «Лявонішкі», а ў 1838-1842 гг. дадзеную тэрыторыю ўзяў у арэнду француз Карл дэ Вім. Карл дэ Вім перабудаваў млын, збудаваў гаспадарчыя пабудовы і задумаў адкрыць тут гатэль з рэстаранчыкам. Але планам дэ Віма не было наканавана спраўдзіцца. Тагачасныя муніцыпальныя ўлады не дазволілі рэалізаваць ідэю з гатэлем. Пасля смерці дэ Віма зямля змяніла гаспадароў і доўгі час заставалася ў запусценні.

У пачатку дзевяностых гадоў ХХ стагоддзя пад кіраўніцтвам літоўскага архітэктара Рычардаса Стульпінаса ў гэтых краях літаральна за некалькі гадоў быў створаны парк адпачынку, якія з’яўляецца любімым месцам адпачынку як жыхароў, так і гасцей горада.

Этымалогія назвы

Назва паходзіць не з літоўскай мовы, а з лаціны: выраз bellus mons перакладаецца як “прыгожы пагорак”.

Цэнтр забаў і адпачынку

Шырокі спектр паслуг прапануецца наведвальнікам, для якіх працуе 12 залаў рознага прызначэння і памеру (ад 50 да 250 месцаў), у іх можа размясціцца да 1000 чалавек. Таксама на тэрыторыі пабудавана дзіцячая пляцоўка, месцы ціхага адпачынку, кветнікі з дэкаратыўнымі раслінамі, а таксама экспазіцыі старадаўніх гармат і механізмаў, пляцоўкі для агляду ландшафту і гістарычных будынкаў.

Парк

Парк займае тэрыторыю каля 2 гектараў. Асаблівасцю пешаходнага маршрута з’яўляюцца шматлікія спускі і ўздымы, а таксама багацце водных аб’ектаў. Увагу наведвальнікаў заўсёды прыцягвае абрыў, над якім зроблена назіральная пляцоўка.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96