«Белкааппраект» — колішні праектны інстытут у Мінску, які размяшчаўся ў будынку па праспекце Пераможцаў, 17[1].
Створаны ў 1954 годзе. Да 1967 года праектная кантора Белкаапсаюза[1]. Ліквідаваны 1 кастрычніка 2014 года[2].
Асноўныя кірунку працы: праектаванне прадпрыемстваў рознічнага і аптовага гандлю, грамадскага харчавання, плодаагароднінных нарыхтовак, па перапрацоўцы другаснай сыравіны, транспарту, кансервавай, кандытарскай, піва-безалкагольнай і мясной прамысловасці сістэмы спажывецкай кааперацыі[1].