wd wp Пошук:

Белбыттэхпраект

«Белбыттэхпраект» — колішняя праектная арганізацыя ў Мінску, якая размяшчалася ў будынку па вуліцы Мельнікайтэ, 2[1] (1976—1982, арх. П. Кракалёў і В. Алейнікава)[2].

Гісторыя

Беларускі праектна-тэхналагічны і канструктарскі інстытут Міністэрства бытавога абслугоўвання насельніцтва БССР створаны ў 1967 на базе часткі аддзелаў Беларускага праектна-тэхналагічнага інстытута мясцовай прамысловасці. Галаўная арганізацыя навукова-вытворчага аб’яднання «Белбыттэхніка»[1].

Асноўнымі кірункамі працы былі: распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі па рэканструкцыі дзеючых і будаўніцтве новых прадпрыемстваў службы быту, распрацоўка новых і ўдасканаленне існых тэхналогіі, працэсаў, мерапрыемстваў па спецыялізацыі, комплекснай механізацыі і аўтаматызацыі вытворчасці, дакументацыі на выраб новых відаў вырабаў, нестандартнага абсталявання, аснасткі, прыстасаванняў і сродкаў малой механізацыі[1].

Ліквідаваны 5 чэрвеня 2013 года[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 «Белбыттехпроект» // Минск. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1983. – 467 с.
  2. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. Белбыттэхпраект у базе Kartoteka.by

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·1967 год у Мінску
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1967 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кампаніі, скасаваныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Праектныя арганізацыі Мінска