У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Беларус (значэнні). Беларус на варце — часопіс, які выдаваўся з лістапада 1943 па чэрвень 1944 года ў Мінску на беларускай мове пад кантролем германскіх акупацыйных уладаў.
Прызначаўся для беларусаў, якія знаходзіліся на службе ў нямецкіх і калабаранцкіх вайсковых і ваенізаваных фарміраваннях. Праслаўляў акупацыйны рэжым, прапагандаваў ідэі нацызму, заклікаў беларусаў да ўзброенай барацьбы супраць савецкай улады і партызанаў. Друкаваў артыкулы, нарысы, апавяданні.
Выйшла 10 нумароў.