wd wp Пошук:

Беларусы Нарвегіі

Белару́сы Нарве́гіібеларуская дыяспара ў Каралеўстве Нарвегія.

Першыя беларускія грамадзяне, якія пераехалі ў Нарвегію, зарэгістраваны Цэнтральным статыстычным бюро Нарвегіі (SSB) ў 1993 годзе. Станам на 2021 год у Нарвегіі зарэгістравана 1286 выхадцаў з Беларусі[1], яны жывуць у розных рэгіёнах краіны, найбольшая колькасць ў сталічным рэгіёне Нарвегіі — Осла.

Беларускія ваеннапалонныя ў гады Другой сусветнай вайны

Падчас Другой сусветнай вайны некалькі тысяч ваеннапалонных беларусаў, а таксама остарбайтараў[ru], выкарыстоўвалі на тэрыторыі Нарвегіі як рабочую сілу на буйных прадпрыемствах, у тым ліку Нарвежскіх дзяржаўных чыгунках[ru] (NSB), Norsk Hydro[ru], Нарвежскай дарожнай адміністрацыі[en] (Statens Veivesen) і Orkla[ru]. Многія ваеннапалонныя змаглі вярнуцца на радзіму пасля вайны. Падчас вайны на тэрыторыі Нарвегіі нарадзілася 11 беларускіх дзяцей, якія са сваімі маці таксама вярнуліся ў Беларусь. Некалькі сотняў беларусаў пахавана на ваенных могілках ў розных месцах Нарвегіі. Пасля 2020 года ідэнтыфікацыяй месцаў паходжання суайчыннікаў, чые магілы знаходзяцца на тэрыторыі Нарвегіі, займаецца суполка «РАЗАМ»[2]

Суполка беларусаў Нарвегіі «РАЗАМ»

У Нарвегіі дзейнічае згуртаванне беларусаў «Суполка беларусаў Нарвегіі РАЗАМ»[3], заснаванае ў 2020 годзе. Суполка прадстаўляе інтарэсы беларусаў і іх сем’яў у Нарвегіі, мае за мэту наладжванне камунікацыі паміж беларускай і нарвежскай культурай і грамадствам, беларусамі і нарвежцамі[4]

Суполка праводзіць сустрэчы і мерапрыемства, у тым ліку Дні беларускага кіно ў Нарвегіі.

Адно з важных пытанняў для суполкі зараз — змена афіцыйнай назвы Беларусі ў нарвежскай мове з «Hviterussland» (літаральна «Белая Расія») на «Belarus».

Зноскі

  1. Innvandrere og norskfødte med innvandrerforeldre — SSB
  2. Krigsgraver i Norge- Krigsgraver.no
  3. Belarusisk forening i Norge RAZAM — Belarusisk forening i Norge RAZAM
  4. https://www.facebook.com/razam.norge
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Беларуская дыяспара
Катэгорыя·Народы Нарвегіі