wd wp Пошук:

Беларускі цэнтральны саюз сельскагаспадарчых калектываў

Беларускі цэнтральны саюз сельскагаспадарчых калектываў (Белкалгасцэнтр) — рэспубліканская кааператыўная арганізацыя ў 19281932 гг.

Мэты

Белкалгасцэнтр меў на мэце стварэнне, кіраўніцтва і арганізацыйна-гаспадарчае абслугоўванне калгасаў.

Гісторыя

Створаны ў Мінску на Другім Усебеларускім з’ездзе калгасаў 1928 г. як Усебеларускі саюз сельскагаспадарчых калектываў (Белкалгассаюз), у студзені 1930 г. перайменаваны ў Белкалгасцэнтр. 3 перайменаваннем Белкалгассаюза ў Белкалгасцэнтр пашыраны і яго функцыі. Апарат Белкалгасцэнтра кантраляваў гаспадарчую дзейнасць калектываў, перапрацоўку і збыт імі сваёй прадукцыі, культурна-масавую работу, распрацоўваў правілы ўнутранага распарадку, спагнанняў з калгасаў запазычанасці па збожжанарыхтоўках. Фінансаванне Белкалгасцэнтра вялося з дзяржаўнага бюджэту і не залежала ад вынікаў дзейнасці гаспадарак, якія ён аб’ядноўваў. Ва ўмовах цэнтралізаванага размеркавання крэдытаў, сельскагаспадарчай тэхнікі і іншых сродкаў, недахопу кваліфікаваных спецыялістаў гэты фактар садзейнічаў таму, што вытворчыя калектывы апынуліся ў поўнай залежнасці ад вышэйшых органаў. Маючы значныя паўнамоцтвы, апарат Белкалгасцэнтра і падпарадкаваных яму акруговых саюзаў практыкаваў умяшанне і ў арганізацыйныя і ў дробныя гаспадарчыя пытанні. На пачатку 1930-х гадоў, калі вёска станавілася калгаснай, ва ўмовах узмацнення цэнтралізацыі, Белкалгасцэнтр стаў непатрэбным элементам адміністрацыйна-загаднай сістэмы і ў кастрычніку 1932 г. ліквідаваны. Яго функцыі перададзены Наркамату земляробства БССР.

Кіраўніцтва

Органамі кіраўніцтва Белкалгасцэнтра з’яўляліся Усебеларускі з’езд сельскагападарчых калектываў, а таксама савет і праўленне, якія выбіраліся з’ездам. Структура апарату Белкалгасцэнтра напачатку складалася з сакратарыята і 4 аддзелаў (арганізацыйна-інструктарскі, планава-вытворчы, нарыхтоўчы і крэдытна-фінансавы), у студзені 1930 г. было 7 аддзелаў (груп).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·1928 год у Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Зніклі ў 1932 годзе
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Сельская гаспадарка Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0