wd wp Пошук:

Беларускі харытатыўна-адукацыйны фонд

Беларускі харытатыўна-адукацыйны фонд (англ.: The John And Alice Piotrowski Byelorussian Charitable Educational Fund, Inc.) — грамадская навукова-культурная арганізацыя беларускай эміграцыі ў ЗША.

Гісторыя

Заснаваны ў 1976 г. Янам і Аліцыяй Пятроўскімі ў Гейнсвілі (штат Фларыда) для дапамогі беларусаведным даследаванням і публікацыі матэрыялаў на беларускія тэмы. Друкаваў пераклады з старажытнагрэцкай і латыні, падрыхтаваныя Пятроўскім. Таксама апублікаваў яго аўтабіяграфічныя творы: «На васьмідзясятыя ўгодкі» (1985), «Увага! Увага! Гаворыць…» (1993) і трохтомныя мемуары «Стагоддзе ў рэтраспекце» (1983—1997).

У 1977—1979 гг. выпускаў бюлетэнь «Анаграфы» (нумары 1—3).

Спіс кніг, выдадзеных Фондам

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Арганізацыі беларусаў ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0