wd wp Пошук:

Беларускі талер

Беларускі талер — назва, якая прапаноўвалася некаторымі грамадскімі дзеячамі Беларусі ў пачатку 1990-х гадоў як назва беларускай грашовай адзінкі.

У цяперашні час у апазіцыйнай прэсе фігуруе вялікая колькасць легенд, якія абвяшчаюць, што было прынята рашэнне аб уводзінах талера, што банкноты былі таксама аддрукаваныя і ўвезеныя ў Беларусь[1][2]. Характэрнай рысай гэтых публікацый з’яўляецца адсутнасць спасылак як на афіцыйных (або якіх былі такімі ў разгледжваемы перыяд) асоб, якія бы пацвердзілі падобныя чуткі, так і на іншыя незалежныя крыніцы.

У той жа час Станіслаў Багданкевіч, які быў у 19911995 гадах старшынёй праўлення Нацыянальнага банка краіны, адмаўляе ўсе падобныя сцвярджэнні. Па яго словах, пытанне аб увядзенні беларускай валюты разглядалася прэзідыўмам Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання, пры гэтым назву «талер» падтрымаў толькі адзін чалавек, і было прынята рашэнне назваць валюту «беларускі рубель»[3]. Гэтае рашэнне зацвердзіў Вярхоўны Савет.

Паводле словаў Багданкевіча, талер ніколі не друкаваўся, і ўсе падобныя сцвярджэнні не больш, чым легенда[4][5]. У той жа час, у Германіі ў 1994 годзе былі надрукаваныя новыя банкноты беларускіх рублёў, якія ў будучыні так і не былі ўведзеныя ў абарот[6]. Напэўна, частка журналістаў лічыць менавіта гэтыя банкноты «надрукаванымі талерамі». Не пацвярджае гісторыі аб якіх-небудзь афіцыйных спробах увесці беларускі талер або аб яго друкаванні і ўвозе ў Беларусь і Вячаслаў Кебіч, які быў на той момант прэм’ер-міністрам Беларусі[7].

Некаторыя палітычныя партыі зараз выступаюць за пераіменаванне беларускай валюты ў талер[8].

У 2017 годзе талерам была названая беларуская крыптавалюта.[9][10][11]

Зноскі

  1. http://bdg.press.net.by/1997/97_05_15.376/walut.htm
  2. http://nashaniva.by/1998/09/06.htm(недаступная+спасылка)
  3. http://www.svaboda.org/forum/37250.html
  4. http://www.polskieradio.pl/zagranica/news/artykul90290.html
  5. http://www.svaboda.org/content/Article/766712.html
  6. http://www.charter97.org/bel/news/2007/01/17/rubl
  7. http://21.by/papers?id=59886 Архівавана 4 сакавіка 2016.
  8. http://www.ucpb.org/rus/documents/bankcode/4.shtml Архівавана 1 снежня 2008.
  9. Taler: Belarus Now Open For Cryptocurrency
  10. “В Беларуси запускают собственную криптовалюту — Талер” Архівавана 12 ліпеня 2018.
  11. “Биткоин по-мински: зачем Белоруссия разработала национальную криптовалюту”

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Грошы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы, нейтральнасць якіх пад пытаннем