wd wp Пошук:

Беларускі конны полк

Беларускі конны полк, спачатку Беларускі ўланскі полк, таксама вядомы як полк ротмістра Якубені і Аршанскі беларускі полк — аўтаномнае беларускае ўзброеннае фарміраванне, створанае ў 1917 годзе.

Гісторыя

Створаны членам Цэнтральнай беларускай вайсковай рады паручнікам Канстанцінам Езавітавым у ваколіцах Пскова на Паўночным фронце як Беларускі ўланскі полк, ва ўмовах калі камандаванне Заходняга фронту замінала фарміраванню беларускіх часцей. Неўзабаве пераведзены ў Краснае пад Оршай і стаў называцца Беларускім конным палком.[1]

Фактычна эскадроннага складу. Камандзір – ротмістр Р. Якубеня.[1]

На заклік БЦВР полк уступіў у бой з палякамі, каб не дапусціць заняцця імі Бабруйскай крэпасці з вялікімі вайсковымі складамі, але 20.1.1918 года палякі занялі Бабруйск[2]. На пачатку лютага 1918 года спрабаваў прабіцца з-пад Оршы ў Менск на дапамогу разагнанай ў ноч 31.1/1.2 (нов.ст.) бальшавікамі ЦВБР[3]. У лютым 1918 года ў Оршы адмовіўся падпарадкоўвацца бальшавікам і імі раззброены[4].

Зноскі

  1. 1 2 Латышонак, 2014, с. 50
  2. Латышонак, 2014, с. 55
  3. Латышонак, 2014, с. 56
  4. Латышонак, 2014, с. 57

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узброеныя сілы падчас Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·1917 год у Расіі
Катэгорыя·Вайсковыя арганізацыі беларускай гісторыі
Катэгорыя·Зніклі ў 1918 годзе