wd wp Пошук:

Беларускі дзіцячы тэатр

Беларускі дзіцячы тэатр — тэатр, які дзейнічаў у Вільні ў 19161918 гадах. Створаны з дзяцей беларускіх школ-прытулкаў Вільні, што знаходзіліся пад апекай Беларускага камітэта дапамогі пацярпелым ад вайны. Арганізатар і кіраўнік С. Корф, аўтар большасці п’ес і інсцэніровак, пастаўленых у тэатры. У складзе калектыву — дзіцячы хор, танцавальныя групы, дэкламатары. Тэатр меў выхаваўчыя мэты, яго рэпертуар складаўся з улікам асаблівасцей дзіцячай псіхалогіі. Спектаклі былі сінтэтычнымі, асноўваліся на традыцыях фальклорнага тэатра. У праграме выступленняў паказы жывой батлейкі, містэрыі, інсцэніроўкі беларускіх казак, народныя песні і танцы ў суправаджэнні музыкантаў, дэкламацыя вершаў. Паказы праходзілі ў Беларускім клубе, Пажарным клубе і пад адкрытым небам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·1916 год у Беларусі
Катэгорыя·Тэатры Вільнюса
Катэгорыя·Беларускія тэатры
Катэгорыя·Беларусы ў Вільнюсе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Дзіцячыя тэатры
Катэгорыя·1916 год у Вільнюсе
Катэгорыя·Зніклі ў 1918 годзе