wd wp Пошук:

Беларуска-кенійскія адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Кенія ўсталяваныя 17 лістапада 1993 года. 3 снежня 2014 года адбылася цырымонія ўручэння даверчых грамат Паслом Рэспублікі Беларусь у Эфіопіі Дз. Г. Куптэлем Прэзідэнту Рэспублікі Кенія Ухуру Кеніята.

Дагаворна-прававая база супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь Рэспублікай Кенія знаходзіцца ў стадыі фарміравання.

Традыцыйнымі пазіцыямі беларускага экспарту ў Кенію з’яўляюцца: угнаенні калійныя і мінеральныя, газетная папера, паліграфічная прадукцыя. Аснову кенійскага імпарту ў Беларусь складаюць пастаўкі кветак і бутонаў, арэхаў, гародніны і садавіны, кавы, гарбаты і г.д.

Афіцыйныя кантакты: у маі 2017 года ў межах форуму міжнароднага супрацоўніцтва «Адзін пояс і адзін шлях» (Пекін, КНР) адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі з Прэзідэнтам Рэспублікі Кенія Ухуру Кеніята.

З 16 па 17 кастрычніка 2014 года адбыўся візіт у Кенію беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь В.Б.Рыбаковым.

Падчас візіту адбыўся 1-ы раўнд кансультацый паміж МЗС, у якіх з кенійскага боку прыняла ўдзел Міністр замежных спраў Кеніі Аміна С.Мухамед. 7 лютага 2015 года ў межах 51-й Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі адбылася сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Кеніі.

У перыяд з 2015 па 2018 гг. адбыліся візіты ў Кенію беларускіх дэлегацый на чале з кіраўніцтвам Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Палітыка Кеніі
Катэгорыя·Двухбаковыя адносіны Беларусі