wd wp Пошук:

Беларуская партыя працоўных

Беларуская партыя працоўных — незарэгістраваная палітычная партыя ў Беларусі.

Мэты

Пабудова ў Рэспубліке Беларусь дэмакратычнага грамадзянскага грамадства і стварэнне прававой дзяржавы на прынцыпах духоўнай, палітычнай і эканамічнай свабоды чалавека, дабрабыту, маральнасці, сацыяльнай справядлівасці і згоды грамадзян.

Гісторыя

Працэс стварэння партыі пачаўся яшчэ ў 2004 г., адразу пасля ліквідацыі Беларускай партыі працы. Міністэрства юстыцыі Беларусі абвінаваціў партыю ў сістэматычным парушэнні Грамадзянскага кодэкса, закона аб палітычных партыях і ўласнага статуту.

26 ліпеня 2009 г. адбыўся ўстаноўчы з’езд партыі. У ім удзельнічала 65 дэлегатаў з усіх абласцей Беларусі. Старшынёй быў абраны Аляксандр Бухвостаў. Намеснікамі старшыні партыі абраны Мікалай Пахабаў і Андрэй Еўдакімовіч. На з’ездзе таксама былі прыняты праграма і статут БПП. 20 кастрычніка 2009 г. Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла партыі ў рэгістрацыі, бо «фактычная колькасць заснавальнікаў меншая за мінімальна дапушчальную колькасць, неабходную для стварэння палітычнай партыі»[1]..

На прэзідэнцкіх выбарах 2015 г. аргкамітэт партыі падтрымаў кандыдатуру С. Калякіна ад партыі левых «Справядлівы свет»[2].

Зноскі

  1. Мін’юст адмовіў у рэгістрацыі Беларускай партыі працоўных. Наша Ніва (20 кастрычніка 2009). Праверана 24 лістапада 2019.
  2. Беларуская партыя працоўных падтрымала вылучэнне Сяргея Калякіна. Радыё Рацыя (24 мая 2015). Праверана 24 лістапада 2019.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітычныя партыі Беларусі
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 2009 годзе