wd wp Пошук:

Беларуская калійная кампанія

ААТ «Беларуская калійная кампанія» — адзін з найбуйнейшых пастаўшчыкоў калійных мінеральных угнаенняў у свеце.

Размешчана ў горадзе Мінск.

Гісторыя

Беларуская калійная кампанія (БКК) заснавана ў красавіку 2005 года Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Вытворчае аб’яднанне „Беларуськалій“» (Рэспубліка Беларусь) і адкрытым акцыянерным таварыствам «Уралкалій» (Расійская Федэрацыя). Пры гэтым акцыянерам належала па 50 % акцый кампаніі.

У маі 2008 года склад акцыянераў змяніўся, і акцыі размяркоўваюцца наступным чынам: «Уралкалій» — 50 %[1], «Беларуськалій» — 45 % і дзяржаўнае аб’яднанне «Беларуская чыгунка» — 5 %. Асноўная мэта сумеснай працы прадпрыемстваў — экспартныя пастаўкі калійных угнаенняў на сусветныя рынкі.

На наступным этапе акцыянерамі кампаніі выступілі ААТ «Беларуськалій» (48 %), «Беларуская чыгунка» (42 %) і РУП «Белэксімгарант» (10 %)[2].

Гандлёвымі аперацыямі БКК кіруе галаўны офіс, які размешчаны ў Мінску, пры садзейнічанні шасці прадстаўніцтваў кампаніі за мяжой. Рэгіянальныя прадстаўніцтвы кампаніі дзейнічаюць у Дэлі, Пекіне, Сінгапуры, Сан-Паўлу, Чыкага і Панаме.

2 снежня 2021 года Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла БКК і яе ўкраінскае прадстаўніцтва «Аграрозквіт» у амерыканскі санкцыйны спіс[3]. У чэрвені 2022 года кампанія была ўнесена ў санкцыйны спіс ЕС[4].

Прадукцыя

БКК экспартуе калійныя ўгнаенні ў Еўропу, ЗША, Цэнтральную і Паўднёвую Амерыку, Афрыку, Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён, Індыю і Кітай. Доля БКК на сусветным рынку экспарту калійных угнаенняў складае 43 працэнты.

БКК прапануе наступныя прадукты:

Рынкі збыту

Пасля пападанння ў амерыканскі санкцыйны спіс, у 2022 годзе БКК пачала весці перамовы з Індыяй аб пастаўках 1 млн тон калійных угнаенняў[6].

Зноскі

  1. ОАО «Уралкалий». Суперсделка
  2. Белорусская калийная компания — акционеры(руск.) . belpc.by. Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 20202020-01-17. Праверана 26 студзеня 2020.
  3. Адзіным фронтам. Што трэба ведаць пра новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі (нявызн.). Белсат (3 снежня 2021). Праверана 8 снежня 2021.
  4. Восем беларускіх кампаній патрапілі пад санкцыі Еўрасаюза
  5. О компании Архівавана 26 жніўня 2010.
  6. Jadhav, Rajendra EXCLUSIVE India could buy potash from Belarus in rupees as sanctions hit Minsk-sources(англ.) . Reuters (2 лютага 2022). Праверана 3 лютага 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 2005 годзе
Катэгорыя·Кампаніі Беларусі
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
Катэгорыя·Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат