wd wp Пошук:

Беларуская калекцыя метэарытаў

Беларуская калекцыя метэарытаў захоўваецца ў музеі Інстытута геахіміі і геафізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Створана на пачатку 1950-х гг. Аснову калекцыі склалі ўзоры метэарытаў Брагін і Грэск, пазней 5 экспанатаў перадаў камітэт па метэарытах Акадэміі навук СССР. Узамен на пласціны метэарыта Брагін калекцыя атрымала 57 узораў іншых метэарытаў з многіх краін свету. Зараз калекцыя налічвае 93 экзэмпляры.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Метэарыты, знойдзеныя ў Беларусі