wd wp Пошук:

Беларуская вайсковая арганізацыя

Белару́ская вайсковая арганіза́цыя (БВА) — арганізацыя беларусаў-вайскоўцаў, створаная пры спрыянні Беларускага нацыянальнага камітэта[1].

Гісторыя

15 траўня 1917 года ў Менску была сфарміраваная Беларуская вайсковая арганізацыя, якая паставіла сваёй мэтай «злучыць ваенных беларусаў, што жывуць у Менску, як людзей аднаго краю, звычаю і мовы і маючых агульныя патрэбы, каб падрыхтавацца да Устаноўчага Сойму і выставіць там сваю праграму».

12 лiпеня 1920 года Беларуская вайсковая арганiзацыя звярнулася да Цэнтральнай Рады Вiленшчыны i Гарадзеншчыны з дэкларацыяй у справе Беларускага войска[2].

Зноскі

  1. Аляксандр Гужалоўскі Утаймаванне Левіяфана: фармаванне структур грамадзянскай супольнасці ў Беларусі ў 1917 г. (беларуская мова) // Лятучы ўніверсітэт. — 08 лістапада 2017.
  2. Latyszonek, Oleg Białoruśkie formacje wojskowe 1917-1924 (беларуская мова) // Беларускі Гістарычны Агляд. — Снежня 10, 1997.

Вонкавыя спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1917 годзе
Катэгорыя·Вайсковыя арганізацыі беларускай гісторыі
Катэгорыя·1917 год у Мінску