wd wp Пошук:

Белакрылкі

Белакры́лкі, Алейрадзіды (Aleyrodidae) — сямейства паўцвердакрылых насякомых.

Апісанне

Даўжыня 1—2 мм (часам да 3 мм). Жоўтыя, чырванаватыя, часта з цёмнымі плямамі насякомыя. Дзве пары амаль аднолькавых крылаў пакрыты белым пылападобным налётам, у спакоі складваюцца страхападобна.

Пашырэнне

Апісана звыш 1500 відаў. Большасць белакрылак — жыхары тропікаў. Белакрылка цытрусавая (Dialeurodes citri) — аб’ект каранціну. На тэрыторыі Беларусі вядомыя белакрылка цяплічная (Trialeurodes vaporariorum), белакрылка сунічная (Aleurodes fragariae), белакрылка падтыннікавая (Aleurodes proletella), белакрылка кляновая (Aleurodes complantus), шкодзяць раслінам. Трымаюцца ніжняй паверхні лісця.

Асаблівасці біялогіі

Лічынка белакрылкі цяплічнай

Развіццё тыпу гіпермарфозу. Яйцы прымацоўваюць да субстрату на сцяблінках. Лічынкі першага ўзросту рухомыя, наступпыя нерухомыя. Жывяцаа сокамі раслін.

Дарослыя белакрылкі пералятаюць на невялікія адлегласці, рассяляюцца ветрам, лічынкі пераносяцца з пасадачным матэрыялам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сямействы насякомых
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Белакрылкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак