wd wp Пошук:

БелХард

Група кампаній «БелХард» (англ.: BelHard) — буйны беларускі холдынг, з 1994 года прадстаўляе сусветны рынак больш за 30 кірункаў дзейнасці ў сектары ІКТ.

Холдынг аб’ядноўвае 9 юрыдычных асоб і з’яўляецца ІТ-інтэгратарам, адным з лідэраў усходнееўрапейскага рынку вытворчасці праграмнага забеспячэння, прадстаўленага некалькімі брэндамі. Кампанія ЗАТ «БелХард Груп» уваходзіць у першую тройку членаў Асацыяцыі распрацоўшчыкаў інфармацыйных тэхналогій Нацыянальнага інфапарка са снежня 2002 года. ЗАТ «БелХард Груп» — членам Беларускай гандлёва-прамысловай палаты са снежня 2002 года. ТАА «БелХард Дэвелапмент» з’яўляецца рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій з лютага 2007 года. БелХард — сталы ўдзельнік міжнародных канферэнцый па праблемах развіцця ІТ-сектара (у сферы інтарэсаў знаходзяцца ў т.л. прыкладныя даследаванні), робіць уклад у развіццё адукацыі ў сферы ІТ, мае досвед арганізацыі алімпіяды для папулярызацыі ІТ, іншых мерапрыемстваў, накіраваных на дабрабыт грамадства агулам. БелХард з’яўляецца аўтарам праекта «ІТ-краіна» і многіх іншых, накіраваных на рост якасці жыцця і інтэлектуальнай рэалізацыі суб’ектаў гаспадарання. У складзе ЗАТ «БелХард Груп» адукацыйны кірунак прадстаўляе ІТ-Акадэмія БелХард.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·1994 год у Мінску
Катэгорыя·Вытворцы праграмнага забеспячэння Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·ІТ-кампаніі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1994 годзе
Катэгорыя·Прадпрыемствы Мінска