wd wp Пошук:

Баі за аэрапорт Трыпалі

Баі за аэрапорт Трыпалі — баі Другой грамадзянскай вайны ў Лівіі за авалоданне міжнародным аэрапортам ля Трыпалі. Штурм аэрапорта праходзіў у рамках серыі аперацый «Лівійскі світанак» (араб. فجر ليبيا‎‎), што праводзіла кааліцыя ісламісцкіх апалчэнцаў, якія ўзначальвалі аперацыю дзяржаўнага перавароту супраць Палаты прадстаўнікоў Лівіі. Баі скончыліся захопам аэрапорта і ў канчатковым выніку яго знішчэннем.

Усё пачалося з паразы ісламісцкіх палітыкаў на парламенцкіх выбарах у Лівіі 2014 года, Аперацыйная зала лівійскіх рэвалюцыянераў і брыгады Місурата пачалі вайну з парламентам, які ў значнай ступені антыісламісцкі. Палітыкі-ісламісты, якія перамаглі на выбарах 2014 года, раней спрабавалі распусціць аперацыйную залу лівійскіх рэвалюцыянераў у сувязі з спробай перавароту ў 2013 годзе, і змаглі зрабіць гэта пасля вынікаў выбараў.

Тады, 13 ліпеня кааліцыя «Лівійскі світанак» пачала аперацыю па захопу аэрапорта. Шмат самалётаў было знішчана на зямлі. Аперацыя атрымала дзяржаўную падтрымку ад вялікага муфтыя Садзіка Аль-Гарыяні. Ужо 23 жніўня абараняючая яго брыгада Зінтана выйшла з аэрапорта. Яна заяўляла, што адступіла, бо атрымалі даручэнне ў парламенце. Пазней гэта пацвердзілі парламенцкія крыніцы.

Спасылкі

Зноскі

  1. 1 2 3 D. Kirkpatrick, David Egypt and United Arab Emirates Said to Have Secretly Carried Out Libya Airstrikes(нявызн.). The New York Times (25 жніўня 2014). Праверана August 25, 2014.
  2. http://www.libyaherald.com/2014/08/28/egypt-prepared-to-take-lead-in-ensuring-stability-in-libya/
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Ліпень 2014 года
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жнівень 2014 года
Катэгорыя·Бітвы грамадзянскай вайны ў Лівіі