wd wp Пошук:

Баярскае

Бая́рскаевозера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свінка (цячэ праз возера), за 12 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Чашнікі каля вёскі Баяры.

Плошча паверхні возера 0,2 км², даўжыня 0,8 км, найбольшая шырыня 0,44 км. Найбольшая глыбіня 1,5 м, сярэдняя 1,2 м. Даўжыня берагавой лініі 2 км. Плошча вадазбору 17,2 км². Аб’ём вады 0,23 млн м³.

Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя.Берагі сплавінныя, на паўночным усходзе абразійныя. Вакол возера забалочаная пойма. Дно возера выслана сапрапелем, уздоўж усходняга берага пясчанае і глеістае. Расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 1 м на адлегласці 10—175 м ад берага. Зарастае каля 30 % плошчы возера.

Праз возера працякае рака Свінка і злучае яго з азёрамі Глыбочына і Хоцькаўскае. На ўсходзе ў Баярскае ўпадае Красніца[1].

У возеры водзяцца шчупак, язь, акунь, карась і іншыя рыбы.

Зноскі

  1. 1 2 Ліст карты N-35-47. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г. Архівавана 1 мая 2013.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры Чашніцкага раёна