wd wp Пошук:

Баявічы

Баявічы — умоўная назва легендарнай княжацкай дынастыі на тэрыторыі Беларусі. Заснавальнік лічыцца легендарны беларускі князь Бай.

Змест легенды

Пасля стварэння зямлі Пяруном на ёй пасяліўся першы чалавек — Бай (Буй). Меў ён шмат жонак і яшчэ больш дзяцей і княжыў над усімі першымі людзьмі. Калі надыйшоў час паміраць, Бай раздзяліў усю зямлю паміж дзецьмі. Толькі адзін сын — Белаполь — у той час быў на паляванні, і яму з бацькавай спадчыны дасталіся толькі дзве сабакі — Стаўры і Гаўры — і наказ пусціць іх па волі: колькі зямля яны за дзень абянуць, столькі і дастанецца Белаполю. Злавіў Белаполь двух птушак: адну з паўднёвага мора, другую — з заходняга, пусціў іх і нацкаваў сабак: «Бяры!», «Хапай». Птушкі паляцелі кожная ў свой бок, а за імі пабеглі сабакі. І па слядах тых сабак пацяклі дзве найбуйнейшыя ракі Беларусі — Дзвіна і Дняпро. Белаполь пасяліўся ў гэтых месцах, і ад яго пайшоў мясцовы народ.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Легендарныя кіраўнікі Беларусі