wd wp Пошук:

Баэмунд I Тарэнцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Баэмунд.

Баэму́нд Тарэ́нцкі (105417 сакавіка 1111) — першы князь Таранта з 1088 года, першы князь Антыёхіі з 1098 года, адзін з правадыроў Першага Крыжовага паходу. Паводле паходжання нарман, прадстаўнік роду Атвіляў. Сын Роберта Гвіскара, герцага Апуліі і Калабрыі, стрыечны брат Ражэра II, першага караля Сіцылійскага каралеўства.

Біяграфія

Баэмунд прымаў актыўны ўдзел у ваенных кампаніях супраць Візантыйскай імперыі, арганізаваных яго бацькам Робертам Гвіскарам. Пазней, пасля смерці Роберта, ён уступіў у разлютаванае супрацьстаянне са сваім адзінакроўным братам Ражэрам і заваяваў частку яго ўладанняў, заснаваўшы княства Таранта і стаўшы яго першым кіраўніком. Аднак параўнальна невялікі ўдзел у Італіі не мог задаволіць славалюбства Баэмунда, у сувязі з чым ён далучыўся да Крыжовага паходу ў надзеі заснаваць на Усходзе ўласную дзяржаву.

Дзякуючы ўдзелу ў Першым крыжовым паходзе Баэмунд заслужыў рэпутацыю аднаго з лепшых военачальнікаў свайго часу. Ён захапіў Антыёхію, якая тады знаходзілася ў руках мусульман, і са згоды іншых лідараў крыжакоў абвясціў сябе яе кіраўніком, заснаваўшы Антыяхійскае княства — адну з першых дзяржаў крыжакоў на Усходзе. Баэмунд вёў бесперапынныя войны з туркамі-сельджукамі і візантыйцамі, імкнучыся пашырыць свае новаздабытыя ўладанні. У 1100 годзе ён патрапіў у палон да Газі ібн Данішменда, эміра Кападокіі, і правёў тры гады ў няволі. Пасля вызвалення антыяхійскі князь аднавіў войны з суседнімі дзяржавамі, аднак поспех яму не спадарожнічаў. Арганізаваны Баэмундам паход супраць Візантыі скончыўся правалам, і князь Тарэнцкі быў вымушаны прызнаць сваё паражэнне. Зламаны, ён вярнуўся ў Італію, дзе і сканаў.

Нягледзячы на тое, што Баэмунд прадпрымаў усе высілкі для ўмацавання сваёй улады на Усходзе, да канца яго кіравання Антыяхійскае княства знаходзілася ў стане, блізкім да гібелі. Эканоміка дзяржавы была падарвана, ваенная моц — зведзена на нішто пасля шэрагу буйных паражэнняў. Сучасныя гісторыкі ацэньваюць дзейнасць Баэмунда I дваяка — з аднаго боку, яны прызнаюць яго таленавітым стратэгам і нядрэнным палітыкам, з іншай жа — ускладаюць на яго адказнасць за асноўныя няўдачы крыжакоў і крытыкуюць за надмерныя амбіцыі, жорсткасць і сквапнасць.

Продкі

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1111 годзе
Катэгорыя·Князі антыяхійскія
Катэгорыя·Памерлі 3 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Казенца
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Барлета-Андрыя-Трані
Катэгорыя·Пахаваныя ў Апуліі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1054 годзе
Катэгорыя·Памерлі 17 сакавіка
Катэгорыя·Крыжакі
Катэгорыя·Князі таранцкія
Катэгорыя·Удзельнікі Першага крыжовага паходу
Катэгорыя·Род Атвіляў